Сення дзіцячы садок №215 зноў пагрузіўся ў казачную атмасферу. Увазе выхаванцаў была прадстаўлена касцюміраваная забава “Чароўны куфар Дзеда-Барадзеда”.
Галоўнымі героямі сталі Дзед-Барадзед, Васілек і Васілінка, Мядзведзь, а вяла свята цудоўная Паўлінка. Чароўны куфар дапамог дзецям адправіцца ў вяселае падарожжа па свеце беларускіх цацак і гульняў.
Дзецям вельмі спадабалася гуляць ў беларускія народныя гульні (“Рэдзька”, “Лапці”) танцаваць (“Полька Беларусачка”, “Люлечка”) і спяваць разам з героямі.
Свята вучыць дзяцей любіць сваю радзіму, ведаць і любіць беларускую мову, літаратурнае слова, нацыянальныя беларускія рамествы, беларускую цацку, фальклор.
Акрамя таго забава мела пазнавальны характар. Дзеці пачулі прыгожыя легенды свайго народа, аўтэнтычную музыку, выкананую на беларускіх народных музычных інструментах. Займальнае мерапрыемства не пакінула нікога абыякавым. Выхаванцы атрымалі шмат станоўчых эмоцый і эстэтычных уражанняў.