Работа с детьми © Ясли-сад №215 г. Минска

 

РусскийБеларускi

 

УПРАВЛЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ АДМИНИСТРАЦИИ ПЕРВОМАЙСКОГО РАЙОНА

Государственное учреждение образования
"Ясли-сад №215 г. Минска"

 

Работа с детьми


Развіццё асобы дзіцяці ў грамадстве немагчыма без ведання роднай мовы. Дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі беларускай мовы. Знаёмства дзяцей з жыццём і побытам беларускага народа – сувязнае звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці. Кожнае дзіця павінна ўмець спяваць свае народныя песні, танцаваць свае народныя танцы, ведаць, як з веку ў век святкавалі святы ў нашым краі, любіць свае родныя мясціны, сваю Радзіму – Беларусь.

Фарміраванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці праз выкарыстоўванне народных гульняў, песень, танцаў, беларускай музыкі пастаўлена ў нашай дзіцячай установе  на высокім узроўні. Весела і цікава праходзяць у нас беларускія народныя святы («Кірмаш», «Каляды», «Масленіца» ііншыя). Дзеці разам з дарослымі спяваюць беларускія песні, выконваюць народныя танцы, забаўляюцца беларускімі народнымі гульнямі.

 

Прапануем фатаагляд нашых свят па тэме "Народныя святы і абрады як сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей дашкольнага ўзросту"

подробнее.../свернуть




 

Дзе згубіліся алоўкі. Канспект  занятка – гутаркі для  дзяцей ранняга ўзросту.

Распрацавала выхавацель Якаулева В.У.

подробнее.../свернуть

Дзе згубіліся алоўкі

Канспект занятка – гутаркі

для дзяцей ранняга ўзросту

Праграмны змест:вучыць дзяцей адрозніваць i называць асноўныя колеры; замацоўваць уменне групаваць цыліндры па колеры i велічыні; вучыць збіраць пірамідку, ляпіць простыя прадметы цыліндрычнай формы; вучыць выразна вымауляць свае імя, выклікаць жаданне дапамагаць дзецям сваёй групы.

 

Папярэдняя работа:знаёмства з групавым пакоем, цацкамі i дапаможнікамі, дыдактычная гульня «Даручэнне», знаёмства i работа з алоўкамі i пластылінам.

 

Дэманстрацыйны матэрыял:цацка Коцік, набор цыліндраў-укладышаў, каробкі з алоўкамі, пірамідкі.

 

Раздатачны матэрыял:пластылін, дошкі для лепкі, сурвэткі

Ход занятку.

Выхавальнік прапануе дзецям памаляваць, i ўсе разам адкрываюць шафу, дзе захоўваюцца алоўкі, але замест дзесяці пачкаў знаходзяць толькі адзін, ды i ў ім засталося ўсяго тры алоўкі - чырвонага, жоўтага i зялёнага колеру.

Выхавальнікк (В.). Дзеці, вы не ведаеце, дзе нашы алоўкі? Вы ix не бралі? Ты, Танечка, не брала? А ты, Насця? Куды ж яны падзеліся? Ці хопіць ix на ўcix? (Адказы дзяцей).

В. Дзеці, колькі тут алоўкаў? {Мала) А нас? (Многа) Давайце пашукаем, можа яны дзе-небудзь схаваліся?

Дзеці шукаюць па ўсёй групе, потым пытаюцца у памочніка выхавальніка, ці не бачыла яна алоўкаў. У гэты час у калідоры чуецца нейкі шум, раздаецца стук у дзверы i гучыцъ: «Мя-у, мя-у, мя-у».

В. (шэптам) Дзеці, хто тэта стукае?

Дзеці. Коцік.

В. Адкрывайце хутчэй дзверы, клічце коціка ў госці.

Коцік (К.) Добры дзень, дзеці! Ці ведаеце вы, хто я? (Адказы дзяцей) Так, я коцік, а як завуць вас?

Коцік падыходзіць да кожнага дзіцяціі просіць яго гучна назваць свяё гмя.

К. Ну вось i пазнаёміліся. Чуў я, што ў вас алоўкі згубіліся, дык яны ў мяне. Я ix з задавальненнем вам аддам, але за імі трэба далёка ехаць.

Коцік прапануе дзецям пабудавацъ з кубаў поезд. Дзеці залазяць у кубы і рухаюцца па групе.

К. Прыехалі. Вось вашы алоўкі.

(Бярэ набор цыліндраўi рассыпаеix.)

Дзеці гавораць, што гэта не алоўкі. Выхавальнік прапануе назваць колеры цыліндраўi раскласціix па велічыні - ад вялікага да малого. Дзеці выконваюць заданне і ставяць цыліндры на месца.

К. Зараз я дакладна ведаю, дзе гэтыя алоўкі. Далей паедзем на машыне.

Дзеці зноў залазяць у кубы i рухаюцца па групе, імітуючы гукі машын.

К. Прыехалі, забірайце свае алоўкі, вось яны. (Паказвае дзецям штыры ад пірамідак)

В. Дзеці, xi6a гэта алоўкі? (Адказы дзяцей). Давайце навучым Коціка складваць пірамідку.

Дзеці складваюць пірамідкі. Выхавальнік задае індывідуальныя пытанні аб колеры іпамеры кольцаў.

К. Дзеці, можа гэта алоўкі? (Паказвае пачак пластыліну) А што гэта? (Пластылін) Навошта ён патрэбен? Што з яго можна ляпіць? (Адказы дзяцей) Дык зляпіце сабе алоўкі, а я з вам1 стаміўся, пайду ад вас. Да пабачэння, Каця, да пабачэння Саша. (Развітваецца з yciмi дзецьмі)

В. Давайце, дзеці, злепім алоўкі з пластыліну. Света, якога колеру будзе твой аловак? А твой, Дзіма? (Адказы дзяцей)

Дзеці лепяць, складваюць гатовыя алоўкіў пусты пачак. Выхавальнік прапануе ўзяцъ на стале сурвэткі, каб выцерці рукі, i пад імі дзеці знаходзяць сапраўдныя алоўкі.

Тым часам у групавы пакой заходзіць памочнік выхавалъніка i гаворыцъ: «Дзеці, я была у другой групе, там усе дзеці вельмі сумныя, нават плачуць, таму што ў ix няма ні алоўкаў, ні фарбаў, ні пластыліну, а ў вас усяго многа». Выхавальнік прапануе падарыць вырабленыя алоўкі дзецям суседняй групы.

Пры гэтым, цікавіцца ўу кожнага дзіцяці, ці згодна яно аддаць тое, што зляпіла.


 

Падарожжа па беларускiх гульнях. Спартыуная забава для дзяцей 5-6 гадоў.

Распрацавала кіраўнік фізічнага выхавання Саржэўская Ж. М.

подробнее.../свернуть

Задачы: замацоўваць нывыкi выканання асноўных вiдаў рухання ў знаемых гульнях.. Выхоўваць смеласць, пачуццё сяброўства, паважлiвыя адносiны да сапернiкаў па гульням. Выклiкаць у дзяцей дадатныя эмоцыi, бадзёры i жыццярадасны настрой, устойлiвую цiкавасць да беларускiх гульняў.

Вядучы:              Запрашаю вас на гульнi,

Каб павесялiцца

Тут iспрыт, iнаша лоўкасць

Вельмi прыгадзiцца.

 Гучыць беларуская мелодыя. Дзецiўваходзяць у залу.

      Вядучы: Сёння, дзецi, мы з вамiатправiмся ўпадарожжа па беларускiх гульнях, якiя цесна звязаны з традыцыямiiабрадамiнашых продкаў. Яны адлюстроўваюць у асноўным земляробную дзейнасць чалавека, яго жыццё iбыт, вобразы навакольнай прыроды.

 Гульня-карагод «Бярозка».
Апiсанне гульнi: з лiку тых, хто гуляе, выбiраецца дзяўчынка-бярозка. Дзецi ходзяць па кругу, паклаўшы хустачкi на плячо, i спяваюць:

Бярозка белая,

Макаўка зялёная,

Летам махнаценькая,

Зiмой сучкаваценькая,

Дзе яна стаiць,

Там i шумiць.

Дзяўчынка-бярозка, што стаiць у крузе, пад песню забiрае ў тых, хто гуляе, хустачкi, паднiмаeiх над галавой, i, калi заспяваюць:

Бярозка зялёненькая,

Вясной вясёленькая,

Сярод поля стаiць,

Лiсточкамi шумiць,

Грымiць, гудзiць,

     Залатым вяночкам звiнiць,-

бярозка iмiтуе шум лiстоў, рух галiн, - яна шамацiць сукенкай, махае над галавой хустачкамi. Пад прыгаворку: «А восенню каранiў бярозкi засынаюць, лiсточкi ападаюць!» - дзяўчынка-бярозка абыходзiць карагод i кожнаму на плячо кладзе яго хустачку.

Правiлы гульнi: хустачкiў тых, хто гуляе, павiнны ляжаць свабодна, каб дзяўчынка-бярозка змагла лёгка iх узяць.

    Вядучы: У мяне ёсць лапцi. Можа спатрэбяцца якому-небудзь Mixaciкyна малую ножку. Вось, пакладу на падлогу, пабачыце, колькiMixaciкaўзнойдзецца.

 Гульня «Mixaciк"

Апiсанне гульнi:дванаццаць пар лапцей кладуцца па крузе. Удзельнiкi гульнi размяшчаюцца вакол лапцей. Пад музыку дзецi падскокамi бегаюць вакол лапцей i спяваюць:       Едзе Мiхасiк у сярэду

                   Спяшаецца к бабе i дзеду.

      Вядучы:                   Ты, Мiхасiк, не зявай,

                                       Хутка лапцi абувай!

На слова «абувай» дзецi спыняюцца і кожны стараецца хутка абуць лапцi. Дзецi, якiя засталiся без лапцей, выбываюць з гульнi. Вядучы прымае адну пару лапцей, i гульня працягваецца да тых пор, пакуль застаецца адзiн удзельнiк.

Правiлы гульнi:нельга перабягаць цераз круг, стараючыся хутчэй «абуць» лапцi.

     Вядучы: Малайцы! У наступнай гульнi вы так сама зможаце паказаць свой спрыт.

 Гульня "Лiскi"

Апiсанне гульнi:удзельнiкi выбiраюць лiса-вядучага i, пабудаваўшы круг, кладуць вакол сябе “лiсак”. (Лiскай можа быць любы прадмет- кубiк, мячык, цацка). Лiс падыходзiць да аднаго з гуляючых i кажа:

- Дзе быў?

- У лесе.

- Каго злавiў?

-Лiску.

-Вярнi лiску маю.

-За так не аддаю.

-За што аддасi- скажы сам.

-Калi абгоніш, тады аддам.

Потым яны бягуць у процiлеглыя бакi па крузе.

Гаспадаром лiскi становiцца той, хто зойме свабоднае месца ў крузе, лiсам - гуляючы, якi застаўся.

Правiлы гульнi: бегаць дазваляецца толькi па вонкавым баку круга.

     Вядучы: -Аднойчы, гэта, я калыхаю свайго малога дзiця ды i кажу яму: "Cпi, мой маленькi, а то баба Яга ходзiць за сялом, трасе памялом. Схопiць таго, хто не спiць." А ён як падскочыцъ:

-"Хачу пабачыць бабу Ягу!" А вы, дзецi, хочаце пабачыць яе? Дзецiадказваюць. (Баба Яга з галiнкай у руках пад музыку ўваходзiць у залу).

Гульня "У бабу Ягу"

Апiсанне гульнi: дарослы на падлозе акрэслiвае вялiкi круг. Гэта хатка бабы Ягi. Нiхто з дзяцей не мае права забягаць у яе хатку.

Баба Яга з галiнкай у руках стаiць пасярэдзiне круга-хаткi.

Дзецi, падскокваючы, рухаюцца вакол кругу і дражняць бабу Ягу.

Бабка Ёжка – касцяная ножка,

Печку тапiла, курку варыла, нос прышчамiла.

Баба Яга не мае права выходзiць з хаткi. Дзецi затым бегаюць наўкола круга, а баба Яга спрабуе дакрануцца галiнкай да каго – небудзь з бегаючых дзяцей.

Калi гэта ёй удаецца, той, да каго яна дакранулася, уваходзiць у яе хатку i чакае пакуль баба Яга не пераловiць усiх дзяцей.

Правiлы гульні:да каго баба Яга дакранецца галiнкай, лiчыцца злоўленым.

     Вядучы: А зараз трошкi паспяваем iпапляшым. Згодны? Дзецi: Да!

Гульня "Дрома"

Апiсанне гульнi: дзецiўтвараюць круг, па лiчылцы выбiраюць «дрому», якi заходзiць у сярэдзiну круга i хаваецца пад кудзелем (прысядае). Дзецi, узяўшыся за рукi, iдуць па кругу i спяваюць:

Дрома дрэмле ў карагодзе

Пад кудзелем, пад шаўковым

Седзячы.

Потым дзецiiдуць у другi бок i таксама пяюць.

Затым дзецiiдуць у сярэдзiну круга i цiха спяваюць:

Устань, дрома, прадрамiся

Пад кудзелем, пад шаўковым.

Потым дзецiiдуць назад i моцна спяваюць:

Устань, дрома, прадрамiся

Пад кудзелем, пад шаўковым

Абудзiся.

На слова «абудзiся» дрома здымае кудзель i пад музыку танцуе, а дзецiў карагодзе пляскаюць у далонi. Затым выбiраецца другi дрома i гульня працягваецца.

Правiлы гульнi: дрома не мае права здымаць кудзель да таго часу, пакуль не зкончыцца песня.

    Вядучы: Малайцы!

 Гульня-iнсцэнiроука "Рэдзькi" (праводзіцца на рускаймове)

Описание игры: пан стоит где-нибудь вдалеке, а хозяин остаётся с редьками. Редьки садятся на траву одна за другой, обхватив обеими руками того, кто сидит впереди. Они поют:

Мы на грядке сидим

Да на солнышко глядим!

Мы сидим. сидим, сидим!

Мы глядим, глядим, глядим!

А хозяин перед грядками похаживает.

Вдруг издалека слышится:

Динь-дилинь!

Динь-дилинь!

Динь-дилинь!

Это пан на лошади (на палочке) верхом едет. Он подъезжает к грядке, объезжает её два-три раза, потом останавливается.

Пан. Дома ли хозяин?

Хозяин. Дома! А кто там?

Пан. Сам пан!

Хозяин. Что тебе надо?

Пан.Моя пани на печи лежала. Свалилась с печи, ушибла плечи. Охает, вздыхает – редьки желает. Дай мне редьки!

 Пан поехал домой. Через некоторое время он опять приезжает к огороду и спрашивает то же самое.

Хозяин глянул на грядку и говорит: «Мала ещё редька: с гусиную голову. Приезжай завтра, тогда дам!»

Пан поскакал обратно. Через некоторое время снова приезжает и говорит то же самое.

Хозяин . Теперь моя редька выросла в конскую голову!

Пан. А можно вырвать редьку?

Хозяин. Можно! Дёргай сам, какую хочешь!

Пан подходит к редьке и дёргает ту, которая сидит последней.

А редька крепко сидит да посмеивается над ним: «Ножки у пана тоненькие, ручки у пана слабенькие!»

Пан всё дёргает, а выдернуть нет силы. А редьки с хозяином над ним посмеиваются, произнося те же слова.

Наконец, пан поднатужился, изловчился, выдернул редьку и отвёл туда, где стоит его лошадь.

Потом подходит к хозяину и опять спрашивает: «А можно мне ещё одну редьку?» «Можно, выдёргивай!» - разрешил хозяин.

Пан сам выдернуть не может и зовёт первую редьку. Начинают они вместе тянуть. Вытянули ещё одну! Потом они стали вытягивать все редьки по очереди. И каждая редька, которую он из грядки выдернет, становится за предыдущими редьками гуськом. Так продолжается до тех пор пока на грядке ничего не останется. Пан садится на коня и уезжает вместе с редьками.

 Правила игры: выдёргивать редьку можно только с разрешения хозяина.

  Вядучы: Дзецi, паслухайце ўважлiва i адгадайце загадку.

Што гэта за вочы: адно свецiць у дзень,

А другое ў ночы? (Сонца, месяц).

Гульня "Сонца i месяц"

Апiсанне гульнi: з лiку тых, хто гуляе, дзецi выбiраюць двух важакощ, якiя будуць варотамi. Выбранныя павiнны адысцiўбок i цiхенька, каб iншыя iх не пачулi, згаварываюцца, хто будзе сонцам, а хто месяцам. Пасля гэтага сонца i месяц вяртаюцца на ранейшае месца. Да iх прыходу ўсе ўдзельнiкi гульнi павiнны выстраiцца цугам: першы бярэцца рукамiў бакi, астатнiя кладуць рукi на плечы iграку, якi стаiць спераду яго.

Сонца i месяц бяруцца за рукii высока паднiмаюць iх: атрымлiваюцца «жывыя вароты». Дзецi адзiн за адным iдуць да варотаўi з песняй праходзяць праз iх:

Горкай, горкай, горачкай

Iшоў малы Ягорачка,

Ваўкоў не баяўся,

Cтрахаў не пужаўся.

Горкай, горкай, горачкай

Iшоў наш Ягорачка.

Iшоў ён лугам,

Вёў дзяцей кругам.

Сонца і месяц прапускаюць усiх дзяцей, а ў апошняга цiха пытаюцца:

- Да каго хочаш, да сонца цi да месяца?

Дзiця цiха адказвае, да каго яно жадае пайсцi.

I тады сонца цi месяц скажа:

- Iдзi да мяне, - i апошнiў чарзе стане збоку ад таго, каго ён выбраў.

Так дзецi праходзяць з песняй праз вароты многа разоў. З кожным разам чарга робiцца ўсё меньшай, а ў сонца i месяца вырастаюць «хвасты» - у аднаго карацейшы, у другога даўжэйшы. Iгракi стаяць каля сонца i месяца або ў рад, або цугам – адзiн за адным. Нарэшце ад доўгай чаргi застаецца адзiн iгрок. Сонца i месяц спыняюць яго i пытаюцца, да каго ён хоча icцi. Гэты апошнiiгрок таксама iдзе або да сонца, або да месяца.

Пасля гэтага пачынаюць падлiчваць: да каго перайшло больш iгракоў – да сонца, цi да месяца.

Калiўсонца больш дзяцей, яны ўсе, разам з сонцам гавораць:

- Сонца грэе, да яго ўсе iдуць, а месяц халодны, да яго iсцi не хочуць.

А калiў месяца больш дзяцей, то яны гавораць:

- Сонца пячэ i палiць, да яго не хочуць iсцi. Месяц – ясны, ноччу свецiць, да яго ўсе iдуць!

Пасля гэтага дзецi-сонцы ўтвараюць вялiкi круг i загадваюць заданнi дзецям-месяцам, i наадварот.

 Правiлы гульнi: праходзячы праз вароты, дзецi дзеляцца на дзве каманды; у канцы гульнiўсе яны танцуюць разам.

  Дзецi пад музыку выходзяць з залы.


 

Дзiўны горад. Сцэнарый беларускага свята.

Распрацавала музычны кіраўнік Фатыхава І. Я.

подробнее.../свернуть

Дзiўны горад

Сцэнарый беларускага свята.

Распрацавала музычны кіраўнік вышэйшай катэгорыі

Фатыхава Ірына Якаўлеўна

 

 

Зала ўпрыгожана ў нацыянальным стылi: ручнiкi з беларускiм арнаментам, вышыўка,саламяныя вырабы.

Пад беларускую музыку дзецiўваходзяць у залу.

 Вядучая. Сёння ў нашым садзе свята!

                  І гасцей у нас багата:

                  Усiх на свята запрашаем

                 Iсардэчна вас вiтаем –

                I дарослых, i дзяцей,

                 I шаноўных усiх гасцей!

 Песня «Дзiўны горад», сл. В. Жуковіча, муз. С. Пятровай

(Дзіўны горад: Песні для дзяцей. Аўт.-склад. В.А. Жуковіч, С.В. Пятрова. Мн.: «Беларусь» 2003)

 (занавес адчыняецца, дарослыя майстры i некаторыя дзецi сядаюць за столiкi, на якiх усё падрыхтавана для працы:1стол - салома, лён, 2стол - выцінанкі, 3стол - вышыўка, 4стол - гліна )

Вядучая. Добры дзень, паважаныя сябры! Паглядзiце! У нашым горадзе ёсць усё для працы i для адпачынку. Кожны знойдзе тут сабе справу па сэрцу. А якiя тут майстры жывуць i працуюць!

 Майстар (за столiкам з вырабамi з саломы i льну).

Падыходзьце хутчэй!

Пазнаёмлю з цацкаю

З саламянай, iльняною,

Вось такою!

 Дзецi. 1.Вось i цацкi-саламянкi,

               Сонца льецца з iх на нас.

               Быццам залацiстыя

               Праменчыкiiскрыстыя.

             2.А мы сеялi лянок,

               Урадзiўся наш лянок.

               Мы лянок iрвалi, жалi,

               Абразалi, у полi слалi,

               У снапочкi абiралi…

               Урадзiўся лянок,

               Белы слаўны кужалёк!

               З кужалька зрабiлi цацкi.

Майстар. Бачу, што вы дзеткi старанныя, працавiтыя. За гэта трымайце мой падарунак. (дае ляльку ў беларускiм адзеннi).

Выхавальнiк. Дзякуй вам за такi цудоўны падарунак! (разглядаюць ляльку, выхавальнiк задае пытаннi пра адзенне, вяночак). Дзецi, а помнiце…

Мы прыгожыя вяночкi

З васiлёчкаў плялi,

На зялёненькiм лужочку

Карагоды мы вялi.

 Карагод «Сiнi васiлёк», сл. імуз. Я. Жабко.

(Золотые ключики: Репертуарный сборник/ Я.Г. Жабко – Мн:ЧУП «Бел. верасень», 2005)

 Дзiця. Я праз кухню iшла,

             Малаток знайшла,

             Падкуй, каваль, капыток,

             Падарую малаток.

 Песня «Кавалёк», сл. Л.Пранчака, муз. Л. Захлеўнага.

(Дзіўны горад: Песні для дзяцей. Аўт.-склад. В.А. Жуковіч, С.В. Пятрова. Мн.: «Беларусь» 2003)

 Вядучая.Паглядзiце, тут i мастакi ёсць (падыходзіць да мальберта, за якім працуе мастак)

Выхавальнiк. Бачым, бачым, нават малююць партрэты. Можа, гэты мастак i нам зробiць партрэты?

Мастак. Я з задавальненнем выканаю вашу просьбу. Але ж чым вы плацiць будзеце?

Выхавальнiк. Чым скажаш. Можам нават табе грошай даць.

Мастак. Не, не ў грошах шчасце, а калi радасць i вяселле ў хаце. Можа, вы мяне чым павесялiце? Лепшай платы мне i не трэба.

 Песня «Весялінка», сл. і муз. музычнага кіраўніка ДУ№215 І.Я.Фатыхавай

(гл. Прылажэнне)

 Майстар (за столiкам з выцiнанкамi)

Гэй, панове, сюды iдзiце!

Гэй, панове, сюды глядзiце!

Пакажу вам выцiнанкi,

I сурвэткi, i фiранкi.

Дзiця. Я цудоўны клопат маю,

             Выцiнанкi выцiнаю.

             У свой блiзкi поспех веру,

             Бо ў руках маiх папера

             I нажнiцы-чараўнiцы.

             Я пакуль што вучанiца,

             У настаўнiцы ўменне

             Набываю я з цярпеннем.

 Песня «Я шчырую», сл. В.Жуковіча, муз. У.Казбанава.

( «Свята»: Песні для дзяцей на вершы В.Жуковіча. Мн.: «Беларусь», 1999)

 Вядучая. Пойдзем далей глядзець i вучыцца. Ай, якi цуд! Як гэта, дзеткi, называецца?

Дзецi. Вышыўка!

Майстрыца (за столiкам з вышыукай)

Я сягоння рана ўстала

Гладдзю рушнiчок вышывала,

Вышывала ў дуброве зязюлю,

Вышывала сiнiя валошкi,

У полi на белым абрусе

Вышывала лясы Беларусi.

                      Дзiця. Чараўнiца наша майстрыца.

                           Возьме ў рукi палатно,

                            Ажыве ўраз яно!

Выхавальнiк. Можна я паспрабую вышываць? Бачаннем жураўля не зловiш. (Выхавальнiк спрабуе вышываць, коле палец, вiшчыць ад болю).

Майстрыца. Ой, якi майстар, такая i работа! Ад спеху нарабiла смеху! Надумалiся вучыцца, дык сядайце разам. (Выхавальнiк садзіць дзiця к майстру).

Вядучая. Паглядзiце сюды, якiя дзеткi, што тыя кветкi. Глядзiце, як працуюць.

Выхавальнiк. Нашы дзецi не толькiдобра працуюць, а i ведаюць многа прыказак i прымавак аб працы.

  1. Нiчога само не робiцца.
  2. Гультай за дзела – мазоль за цела.
  3. Хто не працуе, той не есць.
  4. Зямлю грэе сонца, а чалавека праца.
  5. Што пасееш, тое i пажнеш.
  6. Без працы не будзе вяселля.

 Вядучая(гасцям) .Можа i вы ведаеце прымаўкi аб працы? (адказы гасцей)

 Гэй, смялей, хлапцы i дзеўкi,

Пачынаем перапеўкi!

Прыпеўкi.

(па выбару музычнага кіраўніка)

 Майстрыца (за столiкам з глiнянымi вырабамi). Гэй, шаноўныя людзi, да нас прыблудзiцеся! Глядзiце, якiя цудоўныя вырабы зрабiлi вось гэтыя майстры, маленькiя, руплiвыя, старанныя, працавiтыя, як пчолкi.

Выхавальнiк. Спадарыня майстрыца!

                           Мы тавары жадаем набыць.

                         Толькi вось не ведаем,

                           Чым табе плацiць.

Майстрыца. Я з вас багата не вазьму!

                       За посуд запрашу з вас гульню.

                      Але гульня гульнi рознiца –

                       У «Гарлачык» пагуляць возьмецеся?

Выхавальнiк. Калi ласка, спадарыня,

                           У «Гарлачык» гуляць гатовы.

                          Хуценька, мае дзеткi,

                            Станавiцеся ў кола.

 Гульня «Гарлачык».

(Дзеці сядзяць у крузе на кукішках. Гэта «гарлачыкі».Па кругу пад беларускую музыку ходзіць пакупнік. Спыніўшыся разам з музыкай каля каго-небудзь, ён пытаецца: - Колькі каштуе гарлачык?

Дзіця адказвае:

За гарлачык гэты

Дай нам зусім крышку:

Каб ніколі не хварэць –

Маннай кашы лыжку.

Пасля гэтых слоў дзіця- «гарлачык» паднімаецца на ногі, бяжыць па кругу ў адным напрамку, а «пакупнік» - насустрач яму, у другім напрамку. Кожны імкнецца заняць свабоднае месца. Той, хто спазняецца, становіцца «пакупніком»)

 Майстрыца. Дзякуй вам, дзеткi любыя, душу маю павесялiлi. Бярыце вось гэты падарунак (дае гліняную цацку)

 У залу, iграючы на дудцы, з торбай заходзiць Несцерка

Несцерка. Добры дзень! Бачу я тут народу багата. Будзе тут добрае свята! Цi вы пазналi мяне? Не? Ды я Несцерка – плясун ды весялун. Усiм у бядзе дапамагаю ды народ забаўляю. (Танцуе) Я народ забаўляю, шмат iнструментаў маю. А сярод вас музыкi ёсць? А чаго ж яны прыцiхлi? Можа, паснулi?

Вядучая. Не, Несцерка, нашы музыканцiкi нiколi не сумуюць. Яны даўно ўжо чакаюць свае чаргi, бо вельмi таленавiтыя яны ў нас.

 «Полька», муз.Р.Пукста, «Цячэ вада ў ярок», бел. нар. песня

(Аркестру выкананні дзяцей і дарослых)

 Несцерка. Што, сябры, для жыта трэба?

Дзецi. Ну, вядома, трэба глеба.

Несцерка. А для птушкi?

Дзецi. Вышыня.

Несцерка. А для казкi?

Дзецi. Цiшыня.

Несцерка. Ну а што для весялосцi?

Дзецi. Каб часцей бывалi госцi!

Несцерка. Рукiў бокi, рукiў бокi!

                   Пойдзем у скокi, пойдзем у скокi!

 Танец «Каханачка».

 Вядучая. Надыходзiць сумны час:

               Пара развітацца,

                 Але просiм шчыра вас

                 Зноў да нас вяртацца.

Выхавальнiк. Будзем рады мы сябрам,

                           Пачастуем ласкай.

                          Няхай сонца свецiць вам,

                           Як у добрай казцы!

( Пад беларускую музыку дзецii дарослыя выходзяць з залы).

        

 


 

Краiна беларускiх народных музычных iнструментаў. Дамiнантны музычны занятак па iгрэ на музычных iнструментах.

Распрацавала музычны кіраўнік Фатыхава I.Я.

подробнее.../свернуть

 

Краiна беларускiх народных музычных iнструментаў

Дамiнантны музычны занятак па iгрэ на музычных iнструментах.

 Распрацавала музычны кiраўнiк Фатыхава Ирына Якаўлеўна

 Мэта: пашыраць веды дзяцей аб беларускiх народных музычных iнструментах, развiваць музычна-слухавыя ўяўленнi, замацоўваць навыкiiгры на музычных iнструментах; фармiраваць эстэтычны густ, выхоўваць любоў да беларускай народнай музыкi, роднай культуры.

Ход занятку.

Музычны кiраўнiк. Добры дзень, дзецi! Сёння мы з вамi трапiм у краiну беларускiх музычных iнструментаў. А дапаможа нам Дзед-Барадзед.

Песенька Дзеда-Барадзеда:

  1. Я хаджу па белым свеце

I гляджу, як вы жывеце.

Калi трэба – памагу,

Бо я ўсё зрабiць магу.

Прыпеў:

Хто я? Дзед-Барадзед,

Абыйшоў белы свет,

А цяпер у гэты час

Завiтаў да вас.

Дзед-Барадзед. Добры дзень, дзецi! Прынёс я вам цудоўны кораб, а ў iм шмат музычных загадак. Зараз будзем разам тыя загадкi адгадваць. (сядае на стул каля карабца). Ну, слухайце!

  1. На плячо яе вазьму,

Падбародкам прыдзяржу.

Узмах смычком… i нежны гук

Раптам льецца iз-пад рук. (скрыпка)

Музычны кiраўнiк. Скрыпка прыйшла да нас з заходнiх краiн. На Беларусi людзi вельмi любiлi i любяць скрыпку.

Скрыпка пявучая ёсць у мяне (паказвае скрыпку)

Ёсць таямнiцы у кожнай струне.

Гэта праўда, кожная струна па-свойму плача, спявае.

Дзеці, а колькі струн мае скрыпка? (адказ). Давайце зараз паслухаем, як гучыць скрыпачка.

Гучанне скрыпкi.

       Музычны кiраўнiк. Хто мне скажа, якi гук у скрыпкi? (адказы дзяцей)

Дзед-Барадзед. Слухайце наступную загадку:

  1. Дзесяць дзiрачак у ёй,

А ў кожнай голас свой.

Што гэта? (дудка)

Музычны кiраўнiк. Дудка – гэта любiмы музычны iнструмент пастухоў. Яны рабiлi дудкi з дрэва, каб склiкаць авечак, кароў. Ёсць i ў нас два дударыка, i вы iх добра ведаеце…(гучыць «Саўка ды Грышка», дзецi адказваюць). Правiльна! Саўка ды Грышка нам зараз зайграюць на дудачках, а мы з вамi iм дапаможам.

Аркестр «Саўка ды Грышка».

Дзед-барадзед. А вось яшчэ адзiн цiкавы беларускi iнструмент. (паказвае цымбалы) Хто ведае яго назву?

  1. Гэта iнструмент народны,і вяселы і журботны...

Вось дзе цуд, дзе прыгажосць!

Струн у iм мо з сотню ёсць.

Лёгкi ўзмах умелых рук –

I паплыў чароўны гук.

Музычны кiраўнiк. На Беларусi цымбалы з’явiлiся даўно, iх вельмi любяць нашы людзi. На iх выконваюць музычныя творы – народныя песнi, танцы, класiчную музыку. Давайце паслухаем у выкананнi Марыi Вiктараўны беларускую народную мелодыю «Крыжачок».

«Крыжачок».

Музычны кiраўнiк. А зараз дзецi на маленькiх цымбалах выканаюць беларускую песню «Явар i калiна».

«Явар i калiна».

Дзед-Барадзед. 4. Без музыкi, без дуды,

Ходзяць ножкi не туды,

А як дуду пачуюць,

Самi ножкi танцуюць.

(дастае з карабца малюнак валынкi) Вось яна - гэта мая дуда!

Музычны кiраўнiк. Дудой у Беларусi называюць валынку. Валынка - адзiн са старажытных музычных iнструментаў. Мех зроблены са скуры казла з некалькiмi драўлянымi трубкамi. Дудар нацiскваў локцем на мех, паветра паступала ў трубкi i раздаваўся цудоўны гук. На дудзе падыгрывалi на вяселлях, iгрышчах,кiрмашах. Вось паслухайце, як гучыць валынка.

Валынка.

Музычны кiраўнiк. Дзецi, якi гук у валынкi? (адказы дзяцей)

Дзед-Барадзед. А восьi яшчэ адна загадка:

5. У якога iнструмента

Кнопкi ў некалькi радоў?

Ну-ка, дзеткi, пахутчэй,

Хто адгадку даць гатоў? (гармонiк)

Музычны кiраўнiк. Па радочкам кнопак

Хутка пальчыкi бягуць.

На вясёлую хвiлiнку

Ўсiх дзяцей яны завуць.

Разам цiхенька ўставайце

Танец у парах пачынайце.

Танец на беларускiя мелодыi.

Музычны кiраўнiк. Дзецi, зараз вы танцавалi пад гучанне гармонiка. Так прыгожа было яго слухаць! Ён прыйшоў на Беларусь з Расii. Спачатку з’явiўся губны гармонiк (паказвае яго). Гэта быў дзiцячы iнструмент. Потым беларускiя майстры пачалi рабiць ручныя гармонiкi. На гармонiку iграюць танцавальныя мелодыi, прыпеўкi. На вяселлi гармонiк iграе разам з бубнам, барабанам, са скрыпкай цi цымбаламi.

Дзед-Барадзед. Вось яшчэ адна загадка:

6. Сам пусты, голас густы, дроб выбiвае, людзей сабiрае. (бубен)

Зараз мы з бубнам пагуляем. Станавiцеся вакол мяне!

Гульня з бубнам.

Дзед-барадзед. У маiм карабцы засталася апошняя загадка:

7. З глiны мы яго ляпiлi.

Потым у печы абпалiлi,

Навучыўся ён спяваць,

Не дае нiкому спаць. Хто гэта? (пеўнiк)

(дастае з карбонкi свiстульку-пеўнiка)

Музычны кiраўнiк. Гэта свiстулька – духавы музычны iнструмент. Выраблялiся свiстулькi з глiны i абпальвалiся у пячы. Яны нагадвалi то нейкую птушку, то жывёлу, то лесавiчка, або чорцiка.

Ваня раскажа нам пра свiстульку-пеўнiка.

Дзiця. Глiнянага пеўнiка мне падарылi,

Глiняныя ў пеўнiка ножкi i крылы.

Ён самы прыгожы з глiнянай сямейкi.

Ну, пеўнiк, як пеўнiк, ды дзiўны ён нейкi.

Пяюць галасiстыя пеўнi ў дварышчы,

А мой не спявае. А мой толькi свiшча.

Дзед-Барадзед. Зараз я вам дам вось гэтыя прыгожыя, глiняныя , галасiстыя свiстулькi. А вы песню заспявайце,на свiстульках зайграйце!

Песня «Музыканты». (iграюць у прыпеве на свiстульках)

Дзед-Барадзед. Якая цудоўная песенька!

Музычны кiраўнiк. Дзякуй табе, Дзед-Барадзед! Нам вельмi прыемна!

Дзед-Барадзед. А мне спяшацца трэба. Да пабачэння!

( гучыць музыка, Дзед-Барадзед уходзiць)

Музычны кiраўнiк. Дзецi, цi спадабалася вам у краiне музычных iнструментаў? Якi iнструмент спадабаўся? Чаму? Мы яшчэ не раз пабываем у гэтай цудоўнай краiне . А зараз пара развiтвацца.

(пад музыку ўходзяць)

 

 

 

 

 


 

Ой, калядачкi– блiны, ладачкi! Народнае свята для дзяцей старэйшага ўзросту.

Распрацавала музычны кіраўнік Фатыхава I.Я.

подробнее.../свернуть

Ой, калядачкi– блiны, ладачкi!

Народнае свята для дзяцей старэйшага ўзросту.

 Распрацавала музычны кiраўнiк Фатыхава Ирына Якаўлеўна

 Задачы: пашыраць веды дзяцей аб каляндарна-абрадавым свяце “Каляды”, далучаць дзяцей да беларускай народнай культуры сродкамi музычнай дзейнасцi; выхоўваць павагу да працы селянiна; спрыяць развiццю нацыянальных пачуццяў.

 У пакоi,стылiзаваным пад беларускую хату,сядзяць дзед i баба.

Баба: Дзед, дапамажы мне хутчэй!Наблiжаецца Каляда-зiмовае свята. Калi весела правесцi пачатак Новага года, то ўвесь год будзе шчаслiвым i вясёлым. Хутка да нас калядоўшчыкi прыдуць, а ў нас яшчэ пачастункi   не зроблены. Бяры-ка таўкачык ды кашу патаўчы.

Дзед: На Каляды смачная з пшанiцы, завецца куцця (таўчэ).

Баба: Ой,нешта лыжкi падаюць, мусiць калядоўшчыкi да нас у госцi спяшаюцца.

Дзед: Не дзiва, зараз жа Каляды!

Уваходзяць калядоўшчыкi, спяваюць. «Калядачкi»

Мужык:Ой, цi дома гаспадар, цi дома гаспадыня?

Дзед: Дома,дома,сталы накрываем,калядоўшчыкаў чакаем.

Мужык.:Добры вечар! Шчодры вечар! Усiм людзям на ўвесь вечар.Добры вечар таму, хто ў гэтым даму! Нам не хочацца чакаць, будзем мы калядаваць.

Баба: Просiм, просiм, калi ласка!

Мужык.:Усiх запрашаю паплясаць.

Беларускi танец.

Баба: (дае калядоўшчыкам пiрог i запрашае сесцi). Адкуль вы, госцiкi,iдзеце?

Мужык.:Iдзем вакол света аж да пана лета, мы к лету iдзем, за сабой казу вядзем, радасць нясем.(выводзiць казу.)

(Каза скача).

Дзед: А нашто табе, мужык, каза?

Мужык. Дзе каза ходзiць-там- жыта родзiць.

           Дзе каза хвастом-там -жыта кустом.

           Дзе каза нагою-там -жыта капною.

           Дзе каза рогам-там жыта стогам.

         Го-го-го,каза, го-го-го, шэрая,

Ну-ка козанька, папляшы, нашых дзетак пасмяшы.

Песня «Тупу-туп, каза!», муз.Л.Захлеўнага.

У канцы песнi каза бадае дзяцей.

Гульня з казой.

Па заканчэннi гульнi каза падае: робiць вiд нiбы памерла.

Баба: Што гэта здарылася з нашай казой? (Каза дрыгае нагамi).

Каза: Гаспадынечка, весялiначка,

         Зiрнi на палiцу, вазьмi каўбасiцу.

         Тры кускi сала, каб каза ўстала,

           Мерку аўса, каб каза расла,

           Мерку жыта, каб каза была сыта.

Гаспадыня частуе казу.

Каза: Ад такiх добрых пачастункаў мае ногi самiў пляс iдуць.

Танец «Каханачка». (дзеці і дарослыя)

Цыган: Купляй,гаспадар, казу.

Дзед: А што, куплю за даляр.

Цыган: Толькi за даляр? Ну-ка, дзяўчынкi, хлопчыкi, давайце пагуляем, хай гаспадар яшчэ грошай прыплацiць.

Гульня "Лапцi".

Дзед: За такую гульню i грошай не шкада.

Дзед дае грошы цыгану, падбегае цыганка.

Цыганка: Каляда, каляда, суконная барада,

                 Хто не дась ножку - раскалю акошка.

                 Хто не дась пiрага – увяду карову за рага.

                 Хто не дась хлеба - увяду дзеда.

Баба: Чаго захацела, дзеда маяго ўвесцi.

Цыганка: Пазалацi ручку!

Баба: Чаго тут залацiць, спачатку папляшы!

Танец: "Цыганачка"

Цыганка: Ох, i стамiлася я.

Баба: (дае пачастункi) Пасядзiце, адпачнiце, а дзеткi праспяваюць усiм песню.

Песня «Снег летит», сл. і муз. Я. Жабко.

Мужык: Людзi добрыя, а дзе ж гэта мой Мiхайла падзеўся? Не бачылi Мядзведзя?

Дзед: Ды, мабыць, ваш мядзведзь спiць, як у бярлозе.

Мядзведзь спiць на куфэрку дзеда.

Мужык выводзiць мядзведзя, той не хоча iсцi.

Мужык: Мiша, ты прыйшоу на свята, дык прывiтайся з людзьмi.

Мядзведзь вiтаецца паклонам.

Мужык: Мiша, пакажы, як зайчык у бару скача (мiша скача), а як лiсiца з пеўнiкам з вёсцы ўцякае? (Мiша паказвае) Як дзецi плачуць?Як не хочуць есцi кашу?Як «храпяць», калi спяць?Як чыхаюць?

Мядзьведзь: Цi каляды тут бывалi? А мяне сюды не бралi

             Вельмi рад я вас вiтаць, з калядамi вiншаваць.

Цыганка: А што гэта ў цябе за званочак?

                 Вельмi ён мне падабаецца.

Мядзведзь: Гэта чароўны званочак.

                 Ты званочак мой зайграй, у гульню ўсiх запрашай.

Гульня з мядзьведзем.

Мiша, мiшка, папляшы, папляшы.

Мы паскачам ад душы, ад душы.

Раз, два, тры, чатыры, пяць.

Паспрабуй-ка нас дагнаць.

Калядоўшчык – мужык:

А цяпер скарэй дарыце, нас не марыце.                    

Гаспадынька, не скупiся, пiрагi хутчэй нясi!

Нясi сала, ды не мала.

Баба частуе калядоўшчыкў.

Цыган: Як у добрай казцы, жывiце у ласцы.

           Стары год канчаем, новы пачынаем.

Цыганка: Майце торбу грошай, жывiце у раскошы.

               Няхай у вашай хаце гуляе дзiцяцi.

Мужык: Усiм вам добрай долi, а бяды нiколi.

Каза: Мы ў вас калядавалi, шчыра радасцi жадалi.

         Зараз пойдзем да другiх, павiншуем мы iiх.

Усе калядоушчыкi (разам) : Дай вам бог здароўя!

Песня"Бывайце здаровы!"

Мыжык: Дзякуй за пачастункi, здаровы бывайце, нас не забывайце!

Песня «Ой,Калядачкі».

Пад музыку калядоўшчыкi выходзяць з пакою.

Баба з дзедам весела танцуюць.

 

 

 

 


 

                           

Наш адрес: г.Минск ул.Пономарева,13

Телефон  +375 17 266 57 01,  +375 17 286 80 05

Электронная почта ddu215@minsk.edu.by

Регистрационное свидетельство сайта № 1141001051 от 07.09.2010г